У МЗС КНДР заявілі, што прызнаюць вынікі рэферэндуму ў Крыме, пасля якога Расія прыняла рашэнне аб далучэнні паўвострава, піша Tut.by са спасылкай на пасольства РФ у КНДР.

«Рэспубліка паважае вынікі праведзенага ў Крыме рэферэндуму аб уваходжанні паўвострава ў склад Расійскай Федэрацыі, лічыць яго вынікі легітымнымі, якія цалкам адпавядаюць міжнародна-прававым нормам», — сказана ў паведамленні пасольства ў фэйсбуку.

Там адзначылі, што КНДР афіцыйна акрэсліла сваю пазіцыю па дадзеным пытанні пры галасаванні ў ААН і зыходзіць з таго, што Крым з'яўляецца неад'емнай часткай РФ.

Аналагічным чынам у Пхеньяне ставяцца да пытання аб прыналежнасці Курыльскіх астравоў, удакладнілі ў ведамстве.

У КНДР выдавецтва «Навуковая энцыклапедыя» выпусціла новы палітычны Атлас свету, дзе Крым афарбаваны ў расійскія колеры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0