13.10.2017 / 11:07

Родныя Арцёма Басцюка будуць абскарджваць закрыццё справы аб гібелі сына ў Печах 12

Пра гэта Свабодзе паведаміла маці загінулага салдата Таццяна Басцюк.

12 кастрычніка стала вядома, што Следчы камітэт вырашыў завяршыць расследаванне. «Праз адсутнасць грамадcка-небяспечнага дзеяння, прадугледжанага крымінальным заканадаўствам», — гаворыцца ў паведамленні, якое атрымала сям’я Басцюкоў.

«Мы вельмі ўзрушаныя гэтым. Цяпер нават ня можам падрабязна каментаваць. Збіраемся абскарджваць рашэнне Следчага камітэта, адвакат падрыхтаваў хадайніцтва», — расказала Свабодзе Таццяна Басцюк.

25-гадовы Арцём Басцюк быў знойдзены павешаным на тэрыторыі вайсковай часткі № 25849 пад Барысавам. Паводле родных, за некалькі тыдняў да смерці ён у прысутнасьці бацькоў называў камандзіру імёны і прозьвішчы тых вайскоўцаў, якія аказвалі на яго ціск.

0
агонiя лукашызма / Адказаць
13.10.2017 / 11:21
Лукашызм будзе iлгаць i пакрываць забойствы.
0
Ганьба прагніўшаму палітбюро! / Адказаць
13.10.2017 / 11:37
Цікава што розныя грамадскія аб'яднанні і партыі маўчаць у анучу. Людзям відаць зноў трэба самым праз інтэрнэт арганізоўвацца.
3
Сергей / Адказаць
13.10.2017 / 12:25
На хартии радина вчера с милинкевичем по поводу визита лукашенко в Брюссель целый день спорила. Им не до народа, как и этой власти тоже.
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру