Ведамства забараніла ўвоз з Беларусі таматаў з шэраг краін Афрыкі і Азіі з-за магчымасці таго, што насамрэч яны паступаюць з краін, якія трапілі пад санкцыі.

З 16 кастрычніка ўступае ў сілу забарона на ўвоз у Расію з Беларусі памідораў, вырашчаных у Бангладэш, Гвінеі, Джыбуці, Замбіі, Емен, Ліване, Сірыі, Судане і Танзаніі.

У паведамленні Рассельгаснагляда ўвядзенне забароны тлумачыцца немагчымасцю дакладна ўстанавіць месца паходжання гародніны і неабходнасцю «недапушчэння ўвозу на тэрыторыю Расіі забароненай да ўвозу прадукцыі».

Падазрэнне ведамства выклікалі дадзеныя аб тым, што пастаўкі беларускіх памідораў у Расію «значна павялічыліся» на фоне росту імпарту Мінскам таматаў з тых краін, адкуль гэту гародніну ў Расію завозіць нельга, і адначасовым павелічэннем паставак праз Беларусь памідораў з Азіі і Афрыкі.

У сувязі з гэтым Рассельгаснагляд вырашыў забараніць з 16 кастрычніка 2017 года пастаўкі ў Расію памідораў з вышэйзгаданых краін Афрыкі і Азіі ў суправаджэнні беларускіх рээкспартных фітасанітарных сертыфікатаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0