Сёньня акруговая выбарчая камісія вынесла папярэджаньне былому старшыню Нацбанку Станіславу Багданкевічу, які балятуецца ў Менску па Чкалаўскай акрузе.

«Жоўтую картку» Багданкевічу паказалі за стандартную ўлётку вылучэнца АДС, дзе з аднаго боку разьмешчана пасланьне кааліцыі, а зь іншага — партрэт палітыка. Характэрна, што падобныя ўлёткі раздавалі і іншыя кандыдаты, аднак папярэджаньне атрымаў толькі Багданкевічу.

Варта адзначыць, што паводле папярэдніх чутак менавіта Багданкевіч мог быць адным з апазыцыйных кандыдатаў, хто патрапіць у парлямэнт. Сам прафэсар катэгарычна адмаўляецца гуляць па падобных правілах, заяўляючы, што ў любым выпадку здымецца з выбарчай гонкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?