Фота jivebelarus.net.
Літаральна за ноч удалося сабраць 3 тысячы рублёў з неабходных 11 тысяч.
Помнік плануюць усталяваць у Мерачоўшчыне (Івацэвіцкі раён), дзе нарадзіўся Касцюшка. Мясцовы музей горача падтрымаў гэтую задуму.
Ахвяраваць на помнік можна тут
У Беларусі дагэтуль няма ніводнага помніка Касцюшку, хоць ёсць два бюсты. Адзін стаіць на тэрыторыі амерыканскай амбасады ў Мінску. Другі — у вёсцы Малыя Сяхновічы, дзе жылі Касцюшкі. Ёсць таксама памятны валун у Мерачоўшчыне.
Ідэя паставіць помнік у Беларусі ўзнікла сама сабой, як адказ на спрэчкі вакол помніку Касцюшку ў Швейцарыі.
«Самае рацыянальнае зерне, якое прагучала, у тым, што не трэба шукаць ворагаў, а трэба самім ушаноўваць сваіх герояў, — пракаментаваў Глеб Лабадзенка. — Мы самі вінаватыя, што ў Беларусі няма ніводнага помніка Касцюшку, але гэта тое, што заўжды можна выправіць».