Былы кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Аляксандр Зімоўскі, які цяпер жыве ў Санкт-Пецярбургу і працуе медыякансультантам, адгукнуўся на рэзанансны выпадак у Печах, дзе нежывым знайшлі 21-гадовага навабранца Сашу Коржыча.

Аляксандр Зімоўскі. Фота з facebook.com.

Аляксандр Зімоўскі. Фота з facebook.com.

Зімоўскі шмат у чым крытыкуе тыя парадкі, які на сённяшні дзень існуюць у беларускай арміі.

«У адпаведнасці з беларускім вайсковым ноу-хау, у цяперашніх Печах усе камандзіры ўзводаў прапаршчыкі. Гэта значыць, у рэаліях Беларусі, гэта паўграмадзянскія асобы, якія ходзяць на працу ад 9.00 да 18.00. Афіцэры навучальнага цэнтра наогул ніяк не сутыкаюцца па службе з навабранцамі. Акрамя як падчас чытання лекцый (sic!) па вывучаемых вайсковых спецыяльнасцях», — піша Зімоўскі.

«Мы маем справу з вычварэнствам самога прынцыпу камплектацыі і функцыянавання вайсковага падраздзялення. Прычым, гэтае вычварэнства было спушчана ў войска з самага верху», — мяркуе медыякансультант.

А што кепскага, што за навабранцаў адказваюць менавіта прапаршчыкі, а не афіцэры? Зімоўскі тлумачыць:

«Афіцэр, які мае жаданне кар’ерна расці, абавязаны рваць ж…у. Інакш кажучы, падтрымліваць не проста парадак у падраздзяленні, але імкнуцца зрабіць яго лепшым у батальёне, у палку і г.д. А для гэтага неабходна я…ць асабісты склад цалкам, не робячы розніцы па тэрмінах службы.

Добраму афіцэру што дэмбель, што салага — усё адно. А прапаршчыку по…й. Будзе ён рваць дупу ці не, ён усё адно застанецца прапаршчыкам. Таму навошта рваць? Правільна. Няма для чаго».

Зімоўскі лічыць, што прапаршчыку дастаткова проста бачнасці парадку ў падраздзяленні. Яшчэ адной важнай постаццю становіцца зампаліт, які, на думку Зімоўскага, павінен ведаць пра ўсё, што адбываецца ў часці.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?