13.10.2017 / 16:06

Эйсмант: «Сітуацыя вакол гібелі салдата ў Печах знаходзіцца на жорсткім кантролі ў Лукашэнкі» 29

Сітуацыя вакол гібелі салдата ў Печах знаходзіцца на жорсткім кантролі ў Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта журналістам заявіла прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант.

«Натуральна, гэтая тэма абмяркоўвалася, яна знаходзіцца на жорсткім кантролі ў кіраўніка дзяржавы», — заявіла прэс-сакратар.

«Адказным асобам даручана разабрацца ў сітуацыі самым дбайным чынам, вывучыць яе да дробязяў і прадставіць аб'ектыўны вынік. Аляксандру Лукашэнку літаральна па некалькі разоў на дзень дакладваецца аб ходзе аператыўных мерапрыемстваў. Паверце, яго пазіцыя ў гэтым пытанні настолькі жорсткая, што ніхто з вінаватых ад адказнасці не сыдзе», — падкрэсліла Наталля Эйсмант.

Чытайце таксама: «Выходзь, падла». Ускрываюцца страшныя падрабязнасці смерці салдата і сітуацыі ў Печах увогуле. Віна — на «шакалах»

Чытайце таксама: Прапаршчык загінулага салдата: «Я не затрыманы. Быў у адпачынку, нічога не ведаю»

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

1
ЩЩЩ / Адказаць
13.10.2017 / 16:14
эх, Эйсмонт,,.а когда-то ты мне казалась не только красивой(((((((

ты РЕАЛЬНО ничего не понимаешь???????? тогда это диагноз
0
хвалера / Адказаць
13.10.2017 / 16:15
Певень дзюбнуў нарэшце?
0
мірон / Адказаць
13.10.2017 / 16:16
больш за 20 год сядзіць - ня чэшыцца, а тут ужо на кантроль узяў .... і так ва ўсім
Паказаць усе каментары/ 29 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру