Гэты маёнтак у 2012 годзе выкупіў бізнэсмэн з Расіі Павел Падкарытаў, каб рэстаўраваць і зрабіць там музей шляхты. Дзякуючы яму і аднавіўся выхад краязнаўчых выпускаў.
У першай перадачы галоўны падарожнік Беларусі Жыгамонт распавядае пра буйную вёску Вярэйкі, што месціцца ў Ваўкавыскім раёне. Многім яна вядомая касцёлам Панны Марыі, пабудаваным у 1830-я гады, і сядзібным домам з гаспадарчымі забудовамі, якія таксама з'явіліся ў 19 стагоддзі.