У будынку Рады ЕС у Еўрапейскім квартале Бруселя ад 15 да 20 чалавек атруціліся таксічнымі выпарэннямі, паведамляе ЕП са спасылкай на канал RTL.
«На кухні ў выніку няправільнага спалучэння прадуктаў вылучыліся таксічныя выпарэнні. Атруціліся ад 15 да 20 чалавек», — сказаў прадстаўнік пажарнага дэпартамента Бруселя П'ер Мейс.
Адзначаецца, што ў пацярпелых — раздражненне вачэй і ваніты. Пяць чалавек адвезлі ў бальніцу.
У выніку інцыдэнту быў задзейнічаны план надзвычайнай сітуацыі. На месца прыбылі некалькі брыгад надзвычайных службаў і медыкі.
«Цяпер сітуацыя знаходзіцца пад кантролем», — паведамілі ў пажарным дэпартаменце Бруселя.