Турцыі не патрэбнае сяброўства ў Еўрасаюзе, яна гатовая да спынення перамоў з ЕС па гэтым пытанні, заявіў турэцкі лідар Рэджэп Таіп Эрдаган, паведамляюць інфармагенцтвы.
«ЕС прымушае нас чакаць. Мы церпім. Калі вы сумленныя, то зрабіце заяву, давайце з гэтым скончым. Мы ў вас не маем патрэбы», — сказаў Эрдаган, выступаючы перад губернатарамі ў Анкары.
У ліпені прэм'ер-міністр Турцыі Біналі Ілдырым заявіў, што Анкара ўсё яшчэ хацела б уступіць у Еўрапейскі саюз, але ў цяперашні час блоку трэба змяніцца.