Адхілены ад пасады кіраўнік Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзідэнта Сяргей Шпягун — бадай самы засакрэчаны спецслужбіст краіны.

Мала хто з карыстальнікаў інтэрнэту ведае яго асобу. Затое Сяргей Шпягун пры жаданні можа даведацца ўсё пра наведнікаў сайтаў. Аператыўна-аналітычны цэнтр — спецслужба, якая кантралюе беларускі інтэрнэт. А калі захоча, націскае на рубільнік.

«Наша Ніва» скіроўвала інфармацыйны запыт з просьбай патлумачыць функцыі ААЦ і прадаставіць біяграфіі кіраўніцтва. Аднак у гэтым было адмоўлена.

Што вядома пра Сяргея Шпегуна і ягоную кар’еру? Чуткі звязваюць яго з асобай Віктара Лукашэнкі, маўляў, недзе перасякаліся па службе, вось той і параіў Шпегуна на высокую пасаду. І больш нічога. Ні ўзрост, ні месца нараджэння.

Шпягун злева ад Віктара Лукашэнкі.

Шпягун злева ад Віктара Лукашэнкі.

Можа, чыноўнік трымае акаўнты ў сацыяльных сетках? У рускамоўным «Укантакце» згадваецца толькі адзін «шпЕгун» з Беларусі, у «Аднакласніках» — ніводнага. Толькі суцэльныя «шпІгуны» ў прылеглых да Украіны рэгіёнах.

Але ў рэдкім прозвішчы ёсць і свае перавагі. Старыя тэлефонныя даведнікі ўтрымліваюць звесткі пра «С. В. Шпегуна», які жыў у цэнтры Брэста. Няўжо той самы?

У былой кватэры Шпегуна цяпер жыве маладая сям’я — двухпакаёўку яны здымаюць як арэнднае жыллё. З дапамогай суседзяў пачынаем аднаўляць ланцужок уласнікаў. Некалькі гадоў таму тут жыла адзінокая пенсіянерка, якая падарыла кватэру дзяржаве і з’ехала ў дом састарэлых.

Шпягун (справа) на выставе TIBO.

Шпягун (справа) на выставе TIBO.

У інтэрнэце згадваецца Таццяна Шпягун. У пачатку 2010-х яна працавала натарыусам у Брэсцкай гарадской дзяржаўнай натарыяльнай канторы, а пасля перабралася ў сталіцу. Цяпер яна згадваецца як работнік Натарыяльнай канторы №2 Цэнтральнага раёна Мінска. Крыніцы «Нашай Нівы» патлумачылі, што гэта жонка чыноўніка.

А ў адной з гімназій Мінска Настасся Шпягун. Перад паступленнем у 5 клас, калі дзеці здаюць іспыты, дзяўчынка прадэманстравала выдатны ўзровень ведаў. Настасся атрымала «дзясяткі» і па беларускай мове, і па матэматыцы.

Жыве сям'я кіраўніка спецслужбы ў звычайнай кватэры ў Каменнай Горцы — ніякіх табе харомаў і палацаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?