Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што больш не будзе завяраць кангрэс у тым, што ядзерная ўгода з Іранам адпавядае амерыканскім інтарэсам. Ён заклікаў кангрэс вылучыць Ірану дадатковыя ўмовы далейшага прыпынення санкцый, піша Бі-бі-сі.

Паводле дамовы, падпісанай адміністрацыяй Абамы ў 2015 годзе, прэзідэнт ЗША кожныя тры месяцы паведамляе кангрэсу, што яна па-ранейшаму выконваецца і адпавядае нацыянальным інтарэсам краіны, і рэкамендуе працягваць прыпыненне балючых санкцый, уведзеных у адказ на іранскую ядзерную праграму.

Трамп пасля ўступлення на пасаду двойчы неахвотна завяраў угоду, але з гэтага часу вырашыў адмовіцца ад гэтай практыкі.

У сваім звароце Трамп назваў Іран фанатычным рэжымам. Ён абяцаў пачаць кансультацыі з міжнароднымі партнёрамі для ўнясення ў яго адпаведных зменаў. Партнёрамі ЗША па здзелцы з Іранам з'яўляюцца Вялікабрытанія, Францыя, Германія, Расія і Кітай.

У выпадку, калі не атрымаецца прыйсці да кансенсусу, ядзерная ўгода з Іранам будзе адменена, прыгразіў Трамп.

Ён абвінаваціў Іран у падтрымцы тэрарызму і прыгразіў не дапусціць з'яўлення ядзернай зброі ў Тэгерана любымі спосабамі.

Трамп таксама ўпаўнаважыў міністэрства фінансаў ЗША ўвесці новыя санкцыі ў дачыненні да іранскага Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі, аднак не стаў прапаноўваць абвясціць ўсю гэтую арганізацыю ў цэлым тэрарыстычнай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0