Артыкул Арцёма Гарбацэвіча пра жахлівую гісторыю ў Печах, якая прывяла да смерці салдата Аляксандра Коржыча, за некалькі дзён на сайце «Нашай Нівы» набраў больш за 100 тысяч праглядаў. Гэта была самая розгаласная тэма ад пачатку года.

Спачатку вайскоўцы замоўчвалі сітуацыю, аднак дзякуючы ўвазе незалежных СМІ, улады былі вымушаныя адрэагаваць. Спадзяемся, што следства зможа дакапацца да ісціны.

* * *

Якія матэрыялы за 2017 год мелі больш за ўсё прачытанняў на сайце «Нашай Нівы»?

  1. «Выходзь, падла». Ускрываюцца страшныя падрабязнасці смерці салдата і сітуацыі ў Печах увогуле. Віна — на «шакалах» — 100 100
  2. Улады паказалі свабоду сходу: у Мінску затрымана пад тысячу пратэстоўцаў — усе навіны анлайн — 76 300
  3. Памёр сын Лідзіі Ярмошынай — 71 500
  4. У Беларусі ўпершыню пачалі вырабляць шмаравідла для сэксу — 63 600
  5. 3000 чалавек выйшлі на Марш недармаедаў у Мінску, пратэставалі таксама Гродна і Магілёў — 60 800
  6. У Мінску некалькі тысяч чалавек выйшлі на Марш абураных беларусаў — 55 200
  7. Закрыты ліст Ігару Шуневічу: Вы упэўнены, што хочаце перамагчы? — 53 200

Адзначым, што ў рэйтынгу суміраваныя прагляды і беларускамоўнай, і расійскамоўнай версіі сайта. Аднак у кожным з выпадкаў доля беларускіх прачытанняў была вышэйшай за палову.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?