Новым генэральным дырэктарам UNESCO (Арганізацыя ААН у пытаньнях адукацыі, навукі і культуры) абраная былая міністарка культуры Францыі — 45-гадовая Адры Азуле.

Паводле вынікаў галасаваньня ў выканаўчай радзе арганізацыі, яна атрымала 30 з 58 галасоў.

Зараз гэтае рашэньне мае зацьвердзіць Генэральная канфэрэнцыя UNESCO, чарговая сэсія якой прызначаная на 10 лістапада.

З 2009 году, два тэрміны запар, арганізацыю ўзначальвае прадстаўніца Баўгарыі Ірына Бокава.

Адры Азуле нарадзілася 4 жніўня 1972 году ў Парыжы, у сям’і мараканскіх габрэяў. Дачка Андрэ Азуле, дарадцы каралёў Марока Хасана II і Мухамада VI.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0