Віцебская грамадская актывістка Вольга Карач піша ў сваім фэйсбуку парады маці, сынам якіх пагражае прызыў у войска. Каб паспяхова «адкасіць», лічыць Карач, хлопцы могуць прыкінуцца геямі.

«У беларускае войска не бяруць геяў. Вызначыць, хлопец гей ці не гей, медыцынскімі аналізамі немагчыма.

Звычайна патрабуюць пацвярджэння маці і, магчыма, прывесці «сябра». Але тут цалкам сабе можна аб'яднацца з іншай такой жа маці няшчаснага прызыўніка, каб яны ўдвух адкасілі».

Але і ў выпадку, калі ваенкам паверыць у гэтую пастаноўку, адзначае Карач, лепш усё ж не жаніцца да канца прызыўнога ўзросту.

Чытайце таксама:

Вольга Карач пахвалілася легінсамі з вачыма на заднім месцы

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0