14.10.2017 / 13:17

Беларусь адкрывае ганаровае консульства ў Каталоніі 10

У планах беларускага МЗС — ганаровыя консульствы ў Барселоне і Малазе.

Пра гэта паведамілі БелТА ў пасольстве Беларусі ў Іспаніі пасьля сустрэчы пасла Паўла Латушкі з генеральным дырэктарам у справах Еўропы Міністэрства замежных спраў і супрацоўніцтва Іспаніі Хуанам Лопэсам Эрэра.

Таксама пасол сустрэўся з прадстаўнікамі авіякампаніі «Іберыя». Абмяркоўвалася магчымасць арганізацыі простых авіярэйсаў па маршруце Мінск — Мадрыд.

Малага месціцца ў рэгіёне Андалузія на поўдні Іспаніі. Барселона — у Каталоніі на паўднёвым усходзе. Абодва гарады стаяць на ўзбярэжжы Міжземнага мора.

Беларускае пасольства было адкрыта ў Іспаніі летась у снежні.

4
Иван / Адказаць
14.10.2017 / 14:03
Потым ьудзе амбасада
3
ParaBellum / Адказаць
14.10.2017 / 17:21
2 Иван
Вы мяне апярэдзілі.
0
Русафоб непамяркоуны, Змагар, Свядомы, Пан, Беларус-ту / Адказаць
14.10.2017 / 17:39
Иван, нам бы на амбасады хацяб у палове улусах рсфср адчынiць
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру