Пра гэта БелТА паведамілі ў Міністэрстве абароны. «Па выніках праверкі, якая праводзіцца вайсковым ведамствам, за непрыняцце вычарпальных мер па падтрыманні строгага статутнага парадку міністрам абароны прынята рашэнне аб адхіленні ад пасад камандзіра і шэрагу службовых асоб камандавання вайсковай часткі, у якой праходзіў службу радавы Аляксандр Коржыч, а таксама тых, каму вайсковец быў непасрэдна падпарадкаваны па службе», — заявілі ў міністэрстве.

Следчы камітэт і пракуратура працягваюць праверку па факце гібелі вайскоўца ў 72-м аб'яднаным навучальным цэнтры падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў. Прававая ацэнка будзе прадстаўлена грамадскасці пасля завяршэння следства, высвятлення прычын і абставінаў.

Нагадаем, радавога Аляксандра Коржыча знайшлі нежывым у падвале — Коржыч вісеў на рамяні, які мацаваўся да арматуры пад столлю. Ногі былі перавязаныя шнурком ад абутку, на галаву нацягнута майка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0