Часам беларускія вытворцы, калі хочуць падкрэсліць якасць свайго прадукту, узгадваюць савецкія сімвалы: калбаса «Савецкая», шампанскае «Савецкае», марожанае «20 капеек»…

Ці сапраўды ёсць падставы хваліцца тагачаснай прадукцыяй - пытанне, аднак гістарычная праўда ў гэтай гісторыі — апошняя справа.

Цікава, што адбываецца ў гэты час ва Украіне. Падобныя апеляцыі да савецкага ўжо не тое каб недарэчныя, а папросту караюцца па законе. І некаторыя вытворцы, каб падкрэсліць якаснасць свайго прадукта, звяртаюцца да вобразу… Беларусі! 

Так узнікае, напрыклад, «Марозіва пламбір» з серыі «Найлепшыя смакі Беларусі».

Робяць такое марозіва ў Крапіўныцкім (да 2016 года — Кіраваград), Дняпры і Тэрнопалі. Што праўда, на ўпакоўцы блёклымі шэрымі літарамі, пад зорачкай назначана: «Прадукт не беларускага паходжання».

Такую зорачку ставяць не на ўсе прадукты. На мяжы з Беларуссю ў Валынскай вобласці робяць сасіскі «Беларускія». Вытворчасць — у сяле Забараль Луцкага раёна.

Беларушчына тут — і на пакунку, і на этыкетцы.

Выходзіць, мы самі не заўважылі, як нашы прадукты заслужылі добрую славу за мяжой. Ці сапраўды беларуская харчовая прадукцыя можа служыць эталонам якасці? Выказвайцеся ў каментах!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?