Курды пры падтрымцы ЗША сканчаюць зачыстку горада Рака ад баевікоў «Ісламскай дзяржавы». За апошнія суткі больш за 100 баевікоў былі ўзятыя ў палон, заявіў прадстаўнік кааліцыі на чале з ЗША. У той жа час ён прагназуе, што цяжкія вулічныя баі будуць працягвацца ў бліжэйшыя дні.

У той жа час сірыйскія ўрадавыя войскі аднавілі кантроль над найбуйнейшым горадам, які кантралявала «Ісламская дзяржава», паведамляюць інфармагенцтвы. Гэта горад Меядзін (правінцыя Дэйр-эз-Зор). Адзначаецца, што ў часе аперацыі ліквідавана мноства баевікоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0