Што будзе, калі папрасіць чалавека назваць першае слова, што прыйшло яму да розуму? Псыхолягі кажуць, што ад гэтага можна дазнацца пра характар чалавека, яго нутраны сьвет. Гэта кшталту мелёдыі на мабільным тэлефоне: чалавек ставіць яе для сябе, не разьлічваючы, што яна будзе кімсьці пачута – а гэта ўжо само па сабе выкрывае сапраўднае “Я” карыстальніка... Мы ж чуем мелёдыю!

Так, напрыклад, калі гэта ёсьць звычайны званок (помніце, як на старых добрых савецкіх тэлефонах), дык хутчэй за ўсё чалавек зьяўляецца кансэрватарам; калі то аднекуль запампаваная паліфанія (ці, дарэчы, мона-), дык, верагодна, чалавеку хочацца хаця б нечым вылучыцца – паказаць сваё выключнае, як яму здаецца, “Я”.

Але! У мяне на тэлефоне стаіць “Палянэз Агінскага №13”. Не, ня тое, што я не магу пражыць ні хвіліны без гэтай кампазыцыі, але на месцы гэтага шэдэўра я магу ўявіць толькі гімн Незалежнай і Моцнай Беларусі... праўда, каб быў такі гімн... каб існавала ўвогуле такая Беларусь...

Але прабачце, спадарства, я надта адышоў ад тэматыкі... Дык вось, што было б, калі папрасіць назваць first-foot слова? Калі ўлічыць яшчэ колькі акалічнасьцей, як, хаця б, настрой, то вы зможаце з упэўненасьцю абвясьціць чалавека, прыкладам, “нацыяналістам”... адное толькі, з вашага боку разуменьня...

А калі ўласнаручна папрасіць сваіх сяброў, знаёмцаў зрабіць тую самую працэдуру? Мяркую, што гэта дасьць немалую інфармацыю пра вас. Нядзіўна, бо калі гэта вашыя знаёмцы, а тым больш сябры, дык то вашае “кола”, вашае атачэньне. А яно, як вядома, далёка ад цэнтру (значыць, ад вас) ня адыходзіць.

Скажу нават болей! Чалавек безь ягонага атачэньня не чалавек і нічога ніколі ня зможа дасягнуць як асоба. Дакладна так! За прыкладам даволі зазірнуць у далёкую-далёкую пячору манаха-пустэльніка... Усё проста: ён мае лепшае атачэньне – цудоўная духоўная сіла людзей!

Так і кожны з нас мае свае “кола”. Як сказаў Юзэф Пілсудзкі, “Польшча - бы абаранак, у цэнтры якога пустэльня, а па бакох – самае смачнае”. Асаблівасьць гэтая ўласна ня толькі нашай суседцы, але й нам, людзям!..

Шмат хто мо ўжо задумаўся, да чаго я разьвёў гэтую “бадзягу”!.. Я проста хачу, каб вы паспрабавалі паўзь сваіх сяброў дазнацца пра саміх сябе яшчэ болей: насамрэч мы вельмі мала самі пра сябе ведаем...

А што тычыцца мяне, дык мне адзін мой сябра адказаў зусім цікава: “Никотинамидадениндинуклеотидофосфат” – вось як...

А астатняе гэта ўжо ўласнае... прабачце:)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?