У Сеціве апублікаваныя фота малодшага лейтэнанта Рэбекі Эдвардс, якая аказалася ў цэнтры сэкс-скандалу ў брытанскіх ВМС.
Паводле інфармацыі Daily Mail, Рэбека праходзіла службу на атамнай падлодцы HMS Vigilant на пасадзе афіцэра па інжынерна-тэхнічным забеспячэнні. Парушыўшы статут, яна ўступіла ў інтымную сувязь з капітанам субмарыны Сцюартам Армстрангам. Абураныя калегі паспяшаліся паведаміць пра інцыдэнт кіраўніцтву.
Спецыяльная міністэрская камісія высветліла, што сэксам на HMS Vigilant займаліся не толькі Эдвардс і Армстранг. Звальненне пагражае ўжо пяці членам экіпажа. Капітан падлодкі адхілены ад службы.
Рэбека Эдвардс.
Капітан Сцюарт Армстранг.
Удакладняецца, што бурлівыя пазастатутныя адносіны пачаліся паміж падводнікамі падчас выканання місіі па ядзерным стрымліванні ў паўночнай частцы Атлантычнага акіяна. Аб скандале стала вядома, калі субмарына накіроўвалася ў ЗША па балістычныя ракеты Trident, піша The Sun.
Пяці членам экіпажа субмарыны HMS Vigilant пагражае звальненне за сэкс на борце.
Жанчыны атрымалі права служыць на брытанскіх субмарынах у 2011 годзе. Першая прадстаўніца слабага полу прайшла курс падрыхтоўкі афіцэра-падводніка ў 2013-м.