Маша — 18-гадовая дзеўчына з Веткі, якой выпаў цяжкі лёс. Яна захварэла на рак, перанесла шмат аперацый і страціла руку. І хвароба не адступае. Але… Яна набыла каханне і рыхтуецца пабрацца шлюбам са сваім хлопцам Сашам, простым пацаном з той самай абсыпанай радыяцыяй Веткі. Саша шчыра кахае сваю абранніцу і нічога не баіцца.
Неймаверная, неймаверная гісторыя кахання была зафіксавана ў відэа «Нашай Нівы», які цяпер трапіў на Міжнародны кінафестываль у Котбусе:
Аўтары відэа — Ірына Арахоўская і Арцём Гарбацэвіч.
* * *
У ліпені 2015 года Марыя памерла, яна засталася на гэтым відэа.