На дзясяты дзень пасля гібелі Аляксандра яго маці, Святлане Коржыч, патэлефанавала прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант. Яна перадала спачуванні прэзідэнта і паведаміла, што справа знаходзіцца на асабістым кантролі Аляксандра Лукашэнкі і што будуць прынятыя ўсе меры для пакарання вінаватых, паведамляе tut.by.

Радавога Аляксандра Коржыча 3 кастрычніка знайшлі нежывым ў падвале вайсковай часці ў Печах — Коржыч вісеў на бручным рамяні, які мацаваўся да арматуры пад столлю. Ногі былі перавязаныя шнурком ад абутку, на галаву нацягнута майка.

Па факце гібелі салдата распачатая крымінальная справа, затрыманыя прапаршчык і два сяржанты той вайсковай часці, пяць чалавек адхіленыя ад пасадаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0