15 кастрычніка ў Аўстрыі прайшлі парламенцкія выбары. Першае месца заняла кансерватыўная Аўстрыйская народная партыя.

Яе лідар, 31-гадовы Себасцьян Курц, імаверна, стане наймаладзейшым кіраўніком дзяржавы ў Еўропе. Для параўнання: прэм'еру Эстоніі Юры Ратасу 39 гадоў, прэзідэнту Францыі Эманюэлю Макрону ў снежні споўніцца 40.

Аўстрыйскія народнікі сваімі поглядамі падобныя да нямецкіх хрысціянскіх дэмакратаў. Яны набралі каля 32% галасоў. У сацыялістаў — 27%. Ультраправая, з сімпатыямі да Пуціна, Партыя свабоды сабрала 26%.

Дагэтуль Курц займаў пасаду міністра па пытаннях Еўропы, інтэграцыі і замежных спраў краіны. На гэтай пасадзе ён у 2015 наведваў Беларусь і сустракаўся з Лукашэнкам.

Курц нарадзіўся ў 1986 годзе ў Вене, скончыў юрыдычны факультэт Венскага ўніверсітэта. Праходзіў тэрміновую службу ў войску (Аўстрыя адна з нямногіх еўрапейскіх краін, якая не адмовілася ад прызыву).

У 17-гадовым веку Курц стаў сябрам Аўстрыйскай народнай партыі. А ў 2009-м годзе стаў лідарам моладзевага крыла АНП. У красавіку 2011 Курц стаў дзяржаўным сакратаром па справах інтэграцыі, а праз два гады ўзначаліў аўстрыйскі МЗС.

Цікавы факт, на момант прызначэння міністрам Себасцьян Курц яшчэ з’яўляўся студэнтам і не меў скончанай вышэйшай адукацыі. Ён быў вымушаны пакінуць універсітэт на 13-м семестры, не давучыўшыся да дыплома.

Курц са сваёй сяброўкай Зузанай Цір. Фота nachrichten.at.

Курц са сваёй сяброўкай Зузанай Цір. Фота nachrichten.at.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?