Картэж прэзідэнта Манголіі Халтмаагійна Батулга спыніўся на чырвонае святло, каб прапусціць пешаходаў, паведамляе FlashSiberia са сталіцы краіны Улан-Батара. Апазіцыянер Батулга стаў прэзідэнтам летам, набраўшы ў другім туры 50,6% галасоў.

Фотаздымак незвычайнага здарэння распаўсюджваецца ў сацыяльных сетках і выклікае захапленне карыстальнікаў, бо ніхто з папярэдніх кіраўнікоў дзяржавы ніколі не спыняўся, каб саступіць месца звычайным людзям. FlashSiberia цытуе некаторыя каментары: «Нечаканы крок», «Годны палітык» і іншае.

Новага прэзідэнта вызначае павага да правіл дарожнага руху - ці ж да віруснага піяру. У пачатку кастрычніка яго сфатаграфавалі на пешаходным пераходзе, пры гэтым Батулга і ягоныя ахоўнікі чакалі зялёнага сігналу святлафора.

Халтмаагійна Батулга, кандыдат ад парламенцкай меншасці Дэмакратычнай партыі. 7 ліпеня ён атрымаў перамогу ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў у Манголіі. Другі тур праводзіўся ўпершыню ў сучаснай гісторыі краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0