Еўрапейскі вяшчальны саюз апавясціў Белтэлерадыёкампанію, што фінал спеўнага конкурсу «Дзіцячае Еўрабачанне» пройдзе ў 2018 годзе ў Беларусі. Інфармацыя была агучана ў праграме «Галоўны эфір» на «Беларусь 1».
Папулярнае шоу пройдзе ў лістападзе наступнага года на «Мінск-Арэне».
За 13 гадоў існавання конкурсу беларускія выканаўцы двойчы займалі на ім першае месца (Ксенія Сітнік у 2005-м і Аляксей Жыгалковіч у 2007-м), адзін раз — другое месца і яшчэ два разы — трэцяе.
Беларусь ужо прымала фінал конкурсу «Дзіцячага Еўрабачання» ў 2010.
Сёлета ж фінал пройдзе ў Грузіі.