Міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка пракаментаваў у эфіры «Беларусь-1» інфармацыю пра магчымае ўвядзенне гарантыйнага дэпазіта — «страхоўкі ад турмы» для бізнэсменаў.
Сяргей Налівайка. Фота БелТА.
«Калі казаць пра тое, ці разглядаецца міністэрствам па падатках і зборах праект падобнага кшталту, то не. Я магу толькі меркаваць, адкуль пайшоў імпульс. Наша ведамства разглядае масу прапановаў, якія ідуць ад грамадскасці, на інтэрнэт-сайтах, ад бізнэс-саюзаў. Адна з ідэй гучала ў выглядзе такога гарантыйнага дэпазіта, таму яна была разгледжана на ўзроўні экспертаў. На мой погляд, гэта ідэя не вартая ўвагі і ў далейшым яна ніяк не будзе разглядацца», — патлумачыў міністр.