На гэтым тыдні ў Беларусі чакаецца цёплае надвор'е з тэмпературным фонам больш характэрным для другой паловы верасня. Але пахаладае ўжо ў пятніцу.
Будзе ў асноўным без ападкаў, толькі ў паўночных раёнах невялікія дажджы, там будзе больш аблокаў і тэмпературны фон ніжэйшы, паведамілі Tut,by ў Белгідрамеце.
У аўторак тэмпература паветра мінімальная ноччу + 5 … +11°С, у другой палове дня +12.. +17°С, па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да +19°С. У Мінску — +13—15°С
У сераду, 18 кастрычніка, тэмпература паветра ноччу +7.. +13°С, днём +12.. +18°С, па поўдні краіны паветра прагрэецца да + 20°С. У Мінску будзе +14.. 16°С
У чацвер, 19 кастрычніка, пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе ад +3°С па поўначы да +11°С па поўдні краіны, максімальная тэмпература днём +10.. +16°С, па поўдні +17.. +19°С.
У пятніцу, 20 кастрычніка, пад уплывам малаактыўнага франтальнага падзелу, за якім пачне паступаць больш халоднае паветра з Балтыйскага мора, у асобных раёнах нашай краіны пройдуць невялікія дажджы і стане халадней. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +4 … +10°С, максімальная днём +8.. +14°С, толькі па поўдні да + 17 ° С.