У Парыжы затрымалі мастака і акцыяніста Пятра Паўленскага, які падпаліў будынак Банка Францыі (Banque de France). Фатаграфію Паўленскага на фоне палаючага банка апублікаваў у твітары фатограф Капуцын Анры.

У апісанні фатаграфіі агенцтва Divergence гаворыцца, што Паўленскі і неназваная жанчына падпалілі офіс Банка Францыі, заклікаўшы да «Вялікай Французскай рэвалюцыі», бо «банкіры занялі месца манархаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0