Прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Мінску паведаміла, што візіт еўракамісара Ё.Хана ў Беларусь 17 кастрычніка не адбудзецца. Меркавалася, што ён прывязе Лукашэнку запрашэнне на саміт Усходняга партнёрства.

Інфармацыю пра адмену візіт Хана пацвердзіла МЗС.

«Мы атрымалі ад Прадстаўніцтва ЕС апавяшчэнне, што візіт еўракамісара па еўрапейскай палітыцы суседства і перамоў аб пашырэнні ЕС Ё.Хана ў Мінск пераносіцца ў сувязі з нечаканымі, але вельмі важнымі падрыхтоўчымі сустрэчамі напярэдадні пасяджэння Еўрапейскай рады на гэтым тыдні. Мы шкадуем, што візіт перанесены. Беларускі бок зацікаўлены ў працягу і развіцці супрацоўніцтва з Еўрасаюзам», — гаворыцца ў паведамленні МЗС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0