У Кармянскім раёне недалёка ад вёскі Петравічы сваякі, суседзі, валанцёры і міліцыя ўжо некалькі дзён шукаюць 84-гадовую мясцовую жыхарку. Жанчына сышла ў лес яшчэ ў сераду, 11 кастрычніка. Але да гэтага часу пра яе нічога невядома.
Анастасія Міхайлаўна сышла з вёскі ў сераду днём. Суседцы сказала, што адпраўляецца ў лес па яловыя лапкі, каб накрыць імі часнык. Калі ў чацвер не выйшла ў вёску да аўталаўкі, вяскоўцы занепакоіліся, патэлефанавалі сваякам.
—Каля вёскі гэты малады лясок, туды ўсе ходзяць. Ён невялікі, заблукаць там нерэальна. Але бабуля магла паваліцца, потым пайсці ў няправільным кірунку, - разважае ўнучка зніклай жанчыны Вольга.
Прыкметы жанчыны: на выгляд 80-85 гадоў, рост 165 см, Хударлявага целаскладу, валасы сівыя, вусны тонкія, спіна сгорбленая, пры хадзе карыстаецца кійком.
Была апранута: гумовыя галёшы ружовага колеру, цёмная куртка, хустку.