16.10.2017 / 19:16

ВІДЭА і ФОТА пра бязмежнасць Сусвету, якія прымусяць вас задумацца 11

14 лютага 1990 года НАСА адправіла зонду «Вояджэр-1», які да таго моманту завяршыў сваю асноўную місію, каманду развярнуцца і зрабіць фатаграфіі планет Сонечнай сістэмы. Адной з фатаграфій, атрыманых паміж 14 лютага і 6 чэрвеня 1990 года, быў малюнак Зямлі ў выглядзе «бледна-блакітнае кропкі», зроблены з ускрайку Сонечнае сістэмы (6 мільярдаў кіламетраў ад Зямлі).

Выява «Pale Blue Dot» («Бледна-блакітная кропка»), павернутая на 90 градусаў

«Зямля — вельмі маленькая сцэна на бязмежнай касмічнай арэне. Падумайце пра рэкі крыві, што праліваюць усе гэтыя генералы і імператары, каб, у промнях славы і трыумфу, яны маглі стаць кароткачасовымі гаспадарамі часткі пясчынкі. Падумайце пра бясконцыя жорсткасці, якія здзяйсняюцца насельнікамі аднаго кутка гэтае кропкі над насельнікамі іншага, якія крыху ад іх адрозніваюцца. Пра тое, наколькі частыя рознагалоссі між імі, пра тое, як прагнуць яны забіваць адно аднаго, пра тое, наколькі гарачая іх нянавісць», — пісаў тады Карл Саган, аўтар ідэі гэтага фотаздымка.

На Ютубе ёсць шмат відэа, якія паказваюць, наколькі вялікі наш Сусвет і наколькі малымі ў ягоных маштабах з'яўляемся мы, людзі. Прапануем вам паглядзець адно з найбольш захапляльных.

Ілья Параскевіч

7
Юзюк Заяц / Адказаць
16.10.2017 / 20:20
14 лютага 1990г  камандзір часткі аб"явіў мне 7 сутак арышту за "куреніе в строю". Але мы на яго палажылі болцік.
2
Мордехай В. / Адказаць
16.10.2017 / 21:08
Мапы вядомага космасу павесіў у офісных туалетах, каб супрацоўнікі хіба там думалі на сур'ёзныя тэмы.
2
Казік / Адказаць
16.10.2017 / 22:25
Зямля — вельмі маленькая сцэна на бязмежнай касмічнай арэне

Калісьці так думаў і здзіўляўся. Але зараз акцэнты змяніліся. Увесь бачны нам на цяперашні час Сусвет - вялізная пустэча з дзе-нідзе газавымі скапленнямі рознай тэмператыры і камнямі розных памераў.
А Зямля ўнікальная, колькі ўжо ўглядаемся мы ў нябесную глыбіню, нічога падобнага не бачым - калыска Жыцця, Розуму. І імаверна калісьці дзецям менавіта гэтай блакітнай кропачкі пакорацца навакольныя зоркі. Калі гэтым дзецям хопіць розуму не знішчыць сябе.
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру