У пачатку кастрычніка Міністэрства ўнутраных справаў Кіпра зарэгістравала палітычную партыю «Эга а паліціс» («Я — грамадзянін»). Адметна, што намеснікам старшыні стаў беларус Іван Міхневіч, той самы, які быў сярод заснавальнікаў кампаніі Wargaming.

Іван Міхневіч. Фота facebook.com.

Іван Міхневіч. Фота facebook.com.

У апошнім спісе самых багатых беларусаў Міхневіч знаходзіцца на дзясятым месцы. У «Варгеймінгу» ён валодаў 17% акцый, але некалькі гадоў таму прадаў сваю долю.

Міхневічу 38 гадоў. Ён скончыў факультэт прыкладной інфарматыкі і матэматыкі БДУ. У «Варгеймінгу» спачатку быў тэхнічным дырэктарам, а пасля адказваў за фінансы.

Узначальвае ж партыю выхадзец з Урала Аляксей Валабоеў. Нямецкая прэса пісала, што ён інвеставаў у кіпрскую эканоміку ўжо 15 мільёнаў еўра. Ён валодае рэстаранам «Тарас Бульба», а таксама мае радыёстанцыю «Руская хваля» ў Лімасоле.

«У палітрадзе партыі большасць складаюць рускамоўныя. У нас ёсць беларус, украінец, грэк-кіпрыёт», — казаў Валабоеў у інтэрв’ю РІА.

Займацца партыя збіраецца тымі праблемамі, з якімі звязаны бізнэс — карупцыя, бюракратыя, экалогія.

У інтэрв’ю выданню «Медуза» Міхневіч сказаў, што не спрабуе змяніць да лепшага Беларусь, бо «там гэта ў прынцыпе немагчыма».

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?