Як стала вядома «Нашай Ніве», тры тыдні таму, напрыканцы верасня, у Смаргоні застрэліўся малады лейтэнант-пагранічнік.

Па нашай інфармацыі, хлопцу было 22 гады, ён быў гэтак званым «тылавіком», начальнікам рэчыўнай службы вучэбнага цэнтру Інстытута пагранічнай службы — зусім нядаўна скончыў Гродзенскі ўніверсітэт у інтарэсах Пагранічнага камітэту.

У дзень трагедыі малады лейтэнант вяртаўся з нараду, зайшоў за будынак і стрэліў сабе ў галаву.

Прычыны пакуль незразумелыя. Калегі кажуць, што не выключаны варыянт няўдалага кахання на фоне працяглай дэпрэсіі. 

Варта адзначыць, што папярэдняе самазабойства пагранічніка — таксама ў Смаргоні ў 2015 годзе — было выклікана сямейнымі прычынамі.

Дадамо, што пагранічныя войскі лічацца элітнымі, там выключаныя дзедаўшчына і паборы, як тое было ў Печах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0