Усё адбылося ў мінулую пятніцу. 13 кастрычніка каля 13 гадзін у плот дома пад нумарам 13 на адной з вуліц райцэнтра ўрэзаўся «Сітраен». Кіроўца легкавушкі ў аварыі атрымала траўмы і была шпіталізаваная.

Як аказалася, дзяўчына вырашыла развярнуцца на скрыжаванні, але не пераканалася ў бяспецы манеўру. Ад сутыкнення з «Аўдзі» «Сітраен» вылецеў з праезнай часткі, паведамляе БелТА.

Зрэшты, у ДАІ адзначылі, што наўрад ці варта ўсё спісваць на дзень календара. Там падкрэслілі, што адзіная прымета, якая працуе на дарозе, — гэта няўхільнае выкананне правілаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0