У аўторак, 17 кастрычніка, з 10.00 да 15.00 у пункце пропуску «Баброўнікі» мытнай службай Польшчы будзе праводзіцца рамонт асфальтабетоннага пакрыцця палос руху, паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце.
У сувязі з гэтым рух аўтатранспарту на ўезд у Польшчу будзе часова прыпынены. Перамяшчэнне легкавых аўтамабіляў будзе ўскладненае прыблізна на дзве гадзіны, грузавых — на чатыры.
У ДМК папрасілі ўлічваць дадзеную інфармацыю пры выбары маршруту руху праз беларуска-польскую мяжу.