ЕС прыняў новыя аднабаковыя санкцыі супраць КНДР, увёўшы новыя абмежаванні на гандаль нафтай, фінансавыя транзакцыі і стварэнне сумесных прадпрыемстваў, а таксама ўключыўшы ў свой чорны спіс для гэтай краіны трох чыноўнікаў і шэсць арганізацый.

Пра гэта гаворыцца ў заяве па КНДР, прынятай у панядзелак на пасяджэнні РадыЕС на ўзроўні кіраўнікоў МЗС, паведамляюць інфармагенцтвы. Санкцыі ўступаюць у сілу неадкладна.

«Прымаючы пад увагу пагрозу міжнароднаму міру і стабільнасці, якая працягвае зыходзіць ад КНДР, новыя забаронныя меры прынятыя, каб аказаць ціск на КНДР для выканання ёю міжнародных абавязацельстваў, адлюстраваных у некалькіх рэзалюцыях Рады бяспекі ААН. Таксама тры фізічных асобы і шэсць арганізацый дададзеныя ў стоп-ліст», — гаворыцца ў дакуменце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0