Нападаючы «Барселоны» і зборнай Аргенціны Ліянэль Месі трэці раз стане бацькам. Пра гэта ў інстаграме паведаміла жонка футбаліста Антанэлі Ракуца.
Яна падзялілася са сваімі падпісчыкамі фота, на якім Ліянэль і двое іх сыноў датыкаюцца да яе круглявага жывата. «Сям'я з пяці чалавек», — падпісала кадр Ракуца. Пол дзіцяці пакуль вырашана пакінуць у сакрэце.
Нагадаем, што Месі і Ракуца ўжо выхоўваюць дваіх сыноў, чатырохгадовага Цьяга і аднагадовага Матэа. 30 чэрвеня пара згуляла пышнае вяселле ў аргентынскім Расарыё, пасля чаго адправілася ў падарожжа на Карыбы.