8 кастрычніка на вул. Ясеніна нарад патрульна-паставой службы міліцыі Маскоўскага РУУС звярнуў увагу на аўтамабіль БМВ 525, у якога пры здзяйсненні развароту заглух рухавік, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

guvd.gov.by

Калі супрацоўнікі міліцыі спыніліся побач, каб даведацца, ці не ці патрабуецца дапамога, кіроўца і пасажыр уцяклі, кінуўшы аўто. Супрацоўнікі міліцыі звязаліся з уладальнікам машыны. Высветлілася, што аўтамабіль ужо некалькі месяцаў знаходзіўся на стаянцы, бо быў у тэхнічна няспраўным стане. Жанчына і не падазравала, што яе аўтамабіль сагналі.

У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў асобы школьнікаў былі высветленыя. Пасля затрымання яны растлумачылі, што даўно звярнулі ўвагу на аўтамабіль БМВ, які стаяў на адным месцы ўжо некалькі месяцаў, і вырашылі, што ён нікому не патрэбен. Хлопцы адчынілі дзверы, у салоне знайшлі запасны ключ, але завесці аўтамабіль не змаглі: быў разраджаны акумулятар. Зарадзіўшы акумулятар дома, яны некалькі дзён каталіся на скрадзеным аўто па вуліцах раёна.

У дачыненні да дзевяцікласнікаў распачатая крымінальная справа па ч. 2 арт. 205 КК РБ. Хлопцам пагражае аж да 4 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?