На рэалізацыю інвестыцыйнай праграмы Мінска ў IV квартале плануецца накіраваць 282 млн рублёў, паведаміў сёння на аператыўнай нарадзе ў мэрыі старшыня камітэта па будаўніцтву і інвестыцыях Мінгарвыканкама Дзмітрый Гурыненка, перадае БЕЛТА.
Асноўныя сродкі прадугледжаныя на будаўніцтва трэцяй лініі метро (каля 46 млн рублёў), будынкаў клінічнага медыцынскага цэнтра ў раёне вёскі Ждановічы (12,5 млн рублёў), цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па мастацкай гімнастыцы (каля 22 млн рублёў), рэканструкцыю стадыёна «Дынама» (37 млн рублёў).
У сферы аховы здароўя і развіцця транспартнай інфраструктуры будуць прафінансаваныя работы па рэканструкцыі карпусоў анкалагічнага дыспансера, 4-й і 5-й гарадскіх клінічных бальніц, будаўніцтва першага гарадскога транспартнага кальца і паўднёвай магістралі 3-га гарадскога транспартнага кальца да вуліцы Дзянісаўскай.
«Стаіць задача забяспечыць да канца года ўвод карпусоў анкалагічнага дыспансера і 4-й гарадской клінічнай бальніцы», — адзначыў Дзмітрый Гурыненка.
У студзені-верасні ў сталіцы па інвестыцыйнай праграме горада асвоена 549 млн рублёў, з якіх 410 млн рублёў накіраваныя на будаўніча-мантажныя працы. У цэлым аб'ём бюджэтнага фінансавання праектаў на 2017 год вызначаны ў памеры 735 млн рублёў. У праграму ўключана больш за 390 аб'ектаў будаўніцтва, атрымальнікамі сродкаў вызначаныя 44 арганізацыі.