Такую інфармацыю агучылі ў эфіры тэлеканала АНТ, паведамляе БЕЛТА.

На момант здзяйснення злачынства мужчыну было 17 гадоў. Ён уваходзіў у адну з груповак, якая ў 1990-я займалася згонам аўтамабіляў, збытам наркотыкаў і рэкетам. Грашовым месцам быў памежны пераход паміж Брэстам і Тэрэспалем, дзе стаяла чарга з імпартных машын, якія перагоншчыкі везлі ў Беларусь. Рэкеціры ніяк не маглі падзяліць сферы ўплыву, і бандыт з Брэста застрэліў маці крымінальнага аўтарытэта з польскага Тэрэспаля.

Затрыманы мужчына быў у Германіі. На той момант ён толькі вызваліўся з турмы за іншае злачынства і ўжо паспеў атрымаць нямецкае грамадзянства. Польскі суд прызначыў 38-гадоваму мужчыну дзесяць гадоў пазбаўлення волі. Па законе, пакаранне забойца будзе адбываць у польскай турме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0