17.10.2017 / 01:25

«Правакацыйныя дзеянні, якія выдаваліся за акцыю пратэсту»: Мінабароны апублікавала ВІДЭА перформанса каля свайго будынка 32

На сайце Міністэрства абароны з'явілася відэа, якое тлумачыць, што адбывалася каля ўвахода ў будынак ведамства днём 16 кастрычніка.

Нагадаем, у інтэрнэце быў апублікаваны фотаздымак аўтамабіля, прыпаркаванага каля Міністэрства абароны.

«Армія, дзе вешаюць нашых дзяцей, гэта не армія, гэта — лайно. Арцём Басцюк, Саша Коржыч, чый сын наступны?» — гаворыцца на самаробным плакаце, замацаваным унутры машыны.

«У разлічаны час кіроўца на пабітым аўтамабілі, фатограф і чалавек-шырма пачынаюць рух па сігнале чалавека-каардынатара.

Пабіты аўтамабіль пад'язджае да кантрольна-прапускнога пункта і спыняецца ў месцы, забароненым правіламі дарожнага руху для спынення. На заднім шкле аўтамабіля размешчаны плакат з абразлівым надпісам на адрас Узброеных сіл. Кіроўца выходзіць з машыны і адцягвае ўвагу вартавога. Адначасова падыходзіць чалавек-шырма і звяртаецца да вартавога з любым пытаннем. У гэты момант фатограф робіць здымак. Адыходзіць, правярае якасць здымка. Вяртаецца і робіць паўторны здымак. Машына хутка з'язджае, каб пазбегнуць наступстваў.

Рэдакцыйнае заданне выканана. Матэрыял «заліваецца» на сайт, грошы грантадаўцаў адпрацаваны», — апісанае відэа на партале Мінабароны.

6
mmm / Адказаць
17.10.2017 / 01:35
Шаноўнае міністэрства. Я крыху не разумею, у чым вашая скарга? Вам не спадабалася, што машына не прастаяла больш працяглы час? Няма праблемаў! Я упэўнены, што тыя ж самыя людзі з задавальненнем заставяць яе там на цэлы дзень, ці ўвогуле не назусім.
9
анон / Адказаць
17.10.2017 / 02:18
Да. Лучше получать деньги грантодателей, чем отбирать их у солдат.
5
Воля / Адказаць
17.10.2017 / 02:41
           Гэта той свае грошы адпрацаваў,  хто тэксцік накрапаў,  па сабе судзіць. Не можа ў галаву прыйсці, што бывае ў людзей гонар і годнасць.  Цяжка зараз захаваць сумленьне чыстым на "дзяржаўнай" працы.                                                                                                                 Дзякуй за мужнасць  тым,  хто выказаў і апублікаваў  думку народа!   І не стаў чакаць затрымання. 
Паказаць усе каментары/ 32 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру