17.10.2017 / 09:35

На Мальце ўзарвалі машыну аўтара расследаванняў для «Панамскіх дакументаў» 3

Reuters.com

На Мальце ў панядзелак была ўзарваная машына журналісткі Дафны Каруаны Галіцыі, якая кіравала расследаваннем карупцыі ў краіне. Вынікам яе працы стала публікацыя ў «Панамскага дакументах» звестак, абвінавачвалі прэм'ер-міністра краіны

Журналістка Дафне Каруана Галіцыя загінула пры выбуху яе аўтамабіля ўвечары ў панядзелак, 16 кастрычніка, на Мальце, паведамляе Times of Malta. Пакуль невядома, што стала прычынай выбуху.

Па словах суразмоўцы выдання, выбух быў настолькі магутным, што яе машына Peugeot 108, вылецела з дарогі, а абломкі аўтамабіля раскідала па полі.

Па дадзеных выдання, 15 дзён таму журналістка падавала заявы ў паліцыю пра пагрозы. Галіцыя жыла ў Біднізе, выбух адбыўся на пад'ездзе да горада.

Прэм'ер-міністр Мальты Джозэф Мускат назваў інцыдэнт «варварскай атакай». «Я не супакоюся пакуль не пераможа правасуддзе». - сказаў ён. Прэм'ер прызнаў, што «усе ведаюць, што Галіцыя была жорсткім крытыкам» яго палітыкі.

Як піша The Guardian, Галіцыя кіравала расследаваннем аб карупцыі на Мальце, вынікам якога стала публікацыя ў «Панамскіх дакументах» звестак, якія абвінавачвалі прэм'ера краіны ў карупцыі. Яе блог, у якім яна распавядала аб карупцыі ў краіне быў настолькі папулярны, што пераўзыходзіў наклады ўсіх мясцовых газет, адзначае Politico.

3
Мулла Омар / Адказаць
17.10.2017 / 09:40
"Не стой на пути у высоких чувств" Б.Гребенщиков.
0
Мiця Выкручанскi / Адказаць
17.10.2017 / 10:56
...деньги пахнут тротилом !...и кровью !...
0
belariy / Адказаць
17.10.2017 / 11:18
халера. шкада дзеўку. рэспект такім людзям, якія раскапываюць усіх гэтых зладзяёў ва ўладзе. але ж рызыкоўная ў іх праца.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру