Як паведамляе ІА «Прайм Крайм», 10 верасня ў Слуцку за крадзеж затрыманы 43-гадовы былы «злодзей у законе» Алег Герасімовіч, больш вядомы ў крымінальным асяроддзі як Муму або Алег Слуцкі. Герасімовіч узяты пад варту. У дачыненні да яго заведзеная крымінальная справа.
Па дадзеных агенцтва, Муму інкрымінуюць, што ён нібыта выкраў кашалёк з грашыма ў адной з кавярняў, дзе адпачываў з прыяцелем, у адной з наведвальніц, якая далучылася да іх кампаніі.
Цяпер Герасімовіч змешчаны ў СІЗА г. Жодзіна. Там жа, па некаторых дадзеных, у «адзіночцы» адбывае пакаранне іншы былы беларускі «злодзей у законе» Павел Алексяевіч, ён жа Паштэт.
Нагадаем, каранаваныя ў Дубаі ў снежні 2012 года, Паштэт і Муму пасля сваіх паўнамоцтваў былі пазбаўлены. Аднак і пасля гэтага падчас затрыманняў Герасімовіч называўся як злодзей, а ў пачатку гэтага года ад расейскага міністра ўнутраных спраў ён атрымаў пажыццёвую забарону на ўезд у Расію — мера, якая прадугледжана менавіта для «злодзеяў у законе».