У Брэсцкім абласным анкадыспансэры з акна на чацвёртым паверсе выпала санітарка, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС аблвыканкама Сяргей Дучэнка.
Пра няшчасны выпадак у міліцыю паведаміў доктар медустановы. Ён распавёў, што сёння каля 6.30 з акна на чацвёртым паверсе выпала 37-гадовая жанчына. Ад атрыманых траўмаў яна памерла.
Устаноўлена, што смерць не носіць крымінальнага характару, а адбылася па неасцярожнасці.