Аварыя адбылася 16 кастрычніка, каля 21.00, у вёсцы Хорастава Салігорскага раёна. Пра гэта auto.tut.by паведамілі ў ДАІ Мінскай вобласці.
Паводле папярэдняй інфармацыі, 17-гадовы мясцовы жыхар, не маючы права кіравання транспартным сродкам (не атрымліваў), ехаў на матацыкле «ІЖ Планета-5» і здзейсніў наезд на каня, які знаходзіўся на праезнай частцы.
У выніку ДТЗ матацыкліст атрымаў цяжкія траўмы і ў стане комы быў дастаўлены ў рэанімацыю. Вядома, што ён кіраваў матацыклам без моташлема.
Як высветлілася, матацыкл хлопец сабраў з запасных частак. Транспартны сродак зарэгістраваны не быў. Раней малады чалавек прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за язду без правоў.