Магілёўскія грамадскія актывісты працягваюць ладзіць флэшмобы супраць высечкі дрэваў. Месяц таму яны арганізавалі ў Пячэрскім лесапарку, якому пагражае высечка, чароўную фотасессію з «ляснымі феямі»:

Фота: Дар'я Сакалова

Фота: Дар'я Сакалова

На гэты раз пратэст насіў больш сацыяльны, палітычны характар.

Жыхары Магілёва выступаюць за тое, каб надаць Пячэрскаму лесапарку статус помніка прыроды. На дадзены момант высечка ў парку прыпыненая. Гараджане перадалі ў мясцовы выканкам зварот з просьбай стварыць на месцы лесапарку «Пячэрскі сад». Пад дакументам падпісаліся 4 тысячы чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?