Крысціна Смычкова трапіла ў Гомельскую выпраўленчую калонію №4, не паспеўшы давучыцца ў інстытуце пару курсаў, таму з радасцю скарысталася магчымасцю стаць удзельніцай міні-праекта па дыстанцыйным і модульным навучанні, паведамляе sb.by. Яго мэта — дапамагчы асуджаным атрымаць запатрабаваную прафесію, а значыць, шанец працаўладкавацца і наладзіць сваё жыццё. Да гэтага моманту ў папраўчых установах можна было атрымаць толькі базавую, сярэднюю і прафесійна-тэхнічную адукацыю.

Фота: ВК №4

Фота: ВК №4

Фота: ВК №4

Фота: ВК №4

Увесь адукацыйны працэс быў арганізаваны з дапамогай інтэрнэту. На працягу двух гадоў студэнты-асуджаныя анлайн атрымлівалі кансультацыі, карысталіся бібліятэкамі і праходзілі кантроль ведаў. А вось дзяржэкзамен праходзіў ужо ў прысутнасці камісіі ў сценах калоніі. Дыплом па спецыяльнасці «бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт» першай выпускніцы праекта Крысціне Смычковай перадалі ва ўрачыстай абстаноўцы.

У ВК №4 вышэйшую адукацыю дыстанцыйна атрымліваюць 23 студэнткі. Падобная практыка, па словах каардынатара праекта «Адукацыя адкрывае дзверы» Марыны Малінінай, атрымала распаўсюд.

— Дэпартамент выканання пакарання прыняў рашэнне стварыць такія цэнтры дыстанцыйнай адукацыі яшчэ ў васьмі папраўчых установах краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0