18.10.2017 / 10:01

Выйшла абнаўленне Windows з абсалютна новым дызайнам і цікавымі функцыямі 18

Microsoft яшчэ падчас прэзентацыі Windows 10 заяўляла аб тым, што гэтая аперацыйная сістэма стане апошняй у сваім класе. Замест працы над новай АС кампанія будзе пастаянна выпускаць для яе абнаўленні і працаваць над пашырэннем функцыяналу. Акрамя таго, новы прынцып Windows — модульнасць. Гэта значыць, што сістэма можа мець розныя вагу і функцыянал на розных прыладах. 

І вось, 17 кастрычніка кампанія выпусціла вялікае абнаўленне Windows 10, якое анансавала амаль год таму. Для шараговых карыстальнікаў галоўнае і самае заўважнае новаўвядзенне, канечне ж, — Fluent Design.

На роліку, выпушчаным Microsoft 15 кастрычніка, бачна, што новая сістэма атрымала вытанчаны мінімалістычны дызайн Fluent Design, заснаваны на эфектах празрыстасці і размыцця. 

Падобную анімацыю можна было ўбачыць у Windows Vista, але тады яна выглядала занадта ненатуральна. Цяпер знешні выгляд сістэмы выглядае даволі цікава, асабліва з тым улікам, што ён будзе ўжыты да ўсіх убудаваных у яе дадаткаў, а іншыя распрацоўшчыкі атрымаюць спецыяльныя інструменты для працы з Fluent Design.

Паведамляецца, што ўкараненне новага дызайну будзе адбывацца паступова. Частка дызайну Fluent з наборам візуальных эфектаў з'явілася ў гэтым абнаўленні. Паўнавартасная ж рэалізацыя новага дызайну адбудзецца вясной 2018 года, калі Microsoft выпусціць чарговае буйное абнаўленне для сваёй аперацыйнай сістэмы.

Новаўвядзенні закранулі таксама працу з «воблачнымі» сэрвісамі, новы дадатак «Фота» з функцыяй стварэння відэаролікаў з 3D-аб'ектамі. Для сэнсарных прыладаў з'явілася функцыя безадрыўнага ўводу тэкста (бачна на відэа вышэй). 

У браўзэры Microsoft Edge рэалізаваны поўнаэкранны рэжым, які дазваляе прымацоўваць вэб-сайты да панэлі задач і падтрымлівае функцыю малявання ў PDF.

Ілья Параскевіч

2
Guinness / Адказаць
18.10.2017 / 10:12
Жалкае падабенства на GNOME shell і Android
3
Ахрэм / Адказаць
18.10.2017 / 10:43
Адзіны плюс, што недарагая - 130$. І з убудаваным антывірусам. Цікава толькі, наколькі ён эфектыўны.
0
linus / Адказаць
18.10.2017 / 11:11
KDE?
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру