Паводле звестак Міністэрства статыстыкі і аналізу, аб’ём валавога ўнутранага прадукту Беларусі ў студзені—жніўні 2008 года вырас на 10,6% у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам і склаў 78,523 трлн. рублёў. Прагнозам на 2008 год рост ВУП прадугледжаны на 8—9%.

Аб’ём выпуску прамысловай прадукцыі ў студзені—жніўні 2008 года склаў 86,563 трлн. рублёў, што на 13,1% больш, чым за аналагічны леташні перыяд. Вытворчасць спажывецкіх тавараў павялічылася на 12,8% да 15,873 трлн. рублёў, у тым ліку харчовых — на 13,3% (7,894 трлн.), нехарчовых — на 12,3% (6,946 трлн.)

Выпуск сельскагаспадарчай прадукцыі гаспадаркамі ўсіх катэгорый уласнасці за восем месяцаў павялічыўся на 7,4% і склаў 15,564 трлн. рублёў.

Аб’ём інвестыцый у асноўны капітал вырас на 21,8% і дасягнуў 20,014 трлн. рублёў.

Рознічны тавараабарот за студзень—жнівень вырас на 21,3% да 32,042 трлн. рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?